Прыхільнік улады “разбавіў” сустрэчу Лазарэнкава з выбаршчыкамі
Кандыдат у дэпутаты Парламента ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў правёў чарговы сход у мястэчку Малеч Бярозаўскага раёна. Сход адбыўся ў Доме культуры і прайшоў вельмі бурна. На ім прысутнічалі каля трыццаці чалавек:
– Каб не перашкаджаў той Макаранка, то паслухалі, пагаварылі б. А то невядома што там нёс, плёў абы-што.
– Разумнага чалавека хацелася паслухаць, дык не далі.
– Кандыдат Валянцін Дзмітрыевіч Лазарэнкаў спадабаўся.
– Шмат пачуў, трэба ўсё гэта абдумаць. Трэба было выслухаць кандыдата, даць яму выказацца, а ўжо ў канцы, калі не згодны з чымсьці, самому выказацца.
На думку Валянціна Лазарэнкава, сход прайшоў удала, нягледзячы на шматлікія пытанні апанента ад улады. Доўжыўся сход паўтары гадзіны. Потым людзі яшчэ доўга размаўлялі з кандыдатам індывідуальна.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя