У Берасці расце актыўнасць выбаршчыкаў



На некаторых выбарчых участках у Берасці людзі масава прыходзяць, каб прагаласаваць датэрмінова. Так на выбарчым участку №28 Берасцейскай Усходняй выбарчай акругі №3 актыўнасць выбаршычкаў рэзка ўзрасла ў параўнанні з першым днём, паведаміў назіральнік ад „Права выбару” Дзмітрый Ботух:

— Яўка тут вельмі высокая і гэта, у прынцыпе незвычайна. Тут канешне шмат ідзе вайсковаслужбоўцаў, бо да гэтага ўчастку прыпісана некалькі вайсковых частак. Але і акрамя іх датэрміновая яўка вельмі высокая. Гэта дзіўна і я не ведаю з чым гэта звязана. Вядома, ёсць некаторыя здагадкі, але гэта толькі здагадкі. На дадзены момант прагаласавалі больш за 200 чалавек, а на ўчастку зарэгістравана 2980 асобаў.

Вядома што ўлады раней практыкавалі «масавае заахвочванне» сярод студэнтаў, жыхароў інтэрнатаў, вайскоўцаў і іншых сацыяльных групаў каб тыя галасавалі датэрмінова. “Асаблівай мажлівасці распытаць у саміх людзей аб прычынах такой актыўнасці на маім участку пакуль што не было», — зазначыў Зміцер.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце