„Народны альбом. 20 год” – рэпартаж Яны Запольскай



Адна з самых буйных культурніцкіх з’яваў незалежнай Беларусі – так называюць “Народны альбом”, запісаны яшчэ ў 1997 годзе ў былой студыі радыё “101.2”. Праз 20 гадоў “Народны альбом” зноў загучаў, але ў новым фармаце. У Падляшскай оперы ў Беластоку сабраліся сотні людзей, большасць –  з Беларусі, каб пабачыць прэм’еру адноўленага музычнага праекту. Арганізатарам праекту “Народны альбом. 20 год” выступіў незалежны тэлеканал “Белсат”. Рыхтуецца таксама відэаверсія гэтага праекту, яе паказ запланаваны на Новы год.

 

[Not a valid template]