У цэнтры Варшавы ўзгадалі ахвяраў беларускага рэжыму



Удзельнікі акцыі на Замкавай плошчы трымалі ў руках партрэты загінулых у нявысветленных аклічнасцях: Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранку і Змітра Завадскага, а таксама палітвязняў. Мінакам раздавалі ўлёткі.

– Гэтая акцыя прысвечана таму, каб паказаць праблему палітычных вязняў у Беларусі. Бо калі стаяць людзі і трымаюць здымкі зніклых, то гэта адпаведна ўспрымаецца.

Уладзімір Кобец, грамадзянская кампанія “Еўрапейская Беларусь”: Сёння споўнілася роўна 15 год са дня знікнення Ганчара і Красоўскага. Фармальна гэта з’яўляецца падставай для ўладаў закрыць гэтыя справы. І мы хочам прыцягнуць увагу да таго, што гэтага нельга рабіць, што злачынцы не пакараныя.

– Ішла з працы і пабачыла сапраўдны беларускі сцяг. Гэта мяне зацікавіла.

Зміцер Бандарэнка, былы палітвязень: Гэта ўспамін пры тых людзей, якія былі забітыя беларускімі ўладамі. Большасць з гэтых людзей мы ведалі асабіста. Жыццё гэтых людзе было аддадзена не дарэмна. Выклікала хвалю салідарнасці ў Беларусі. І стала пэўнай мяжой для дзеянняў улады.

Акцыя салідарнасці ў Варшаве праходзіла пад лозунгам “Прыцягнуць да адказнасці і пакраць забойцаў”.

[Not a valid template]

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя