У штатным парадку. Дзяржаўныя СМІ пра выбары
«У штатным парадку і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь». Улады перакананыя, што так у Беларусі праходзяць парламенцкія выбары, прынамсі, так пра іх пішуць дзяржаўныя СМІ. Выбары не цікавыя ані грамадству, ані беларускім масмедыя. Вынікае з чарговага маніторынгу асвятлення парламенцкіх выбараў у беларускіх СМІ, які праводзіць Беларуская Асацыяцыя Журналістаў. А таксама, чаму так лёгка пазнаць праўладнага кандыдата.