Люстэрка Эміліі Плятар захоўваецца ў школьным музеі ў Мёрах



Люстэрка, якое належала беларускай Жане Д’Арк – Эміліі Плятар, было знойдзена ў мястэчку Лужкі Віцебскай вобласці і захоўваецца цяпер ў школьным музеі ў Мёрах.

ermalenak_8

Пра гісторыю знаходкі распавядае мясцовы гісторык, краязнаўца Вітольд Гайсёнак:

– У 70-х гадах сустрэўся са старой пакаёйкай у апошніх уладальнікаў Плятэра. І яна мне паказала гэтае люстэрка і сказала, што гаспадары пакінулі люстэрка, калі іх вывозілі ў Сібір, сказаўшы, вернемся – забяром, таму нікому не аддаю. Праз нейкі час я зноў прыязджаю. Гэтых старых ужо няма, ёсць іхнія дзеці, ужо ёсць унукі. Захавалася люстэрка, але яны не ведаюць, каму яно належыла. Унуку недзе каля 30-ці. Стаў я з ім размаўляць, спытаў, ці можна забраць люстэрка. Кажа, што можна. Калі можна, то па дамоўленай цане я і набыў.

Гэтае люстэрка адзіная на сёння вядомая асабістая рэч Эміліі Плятар. Уся яе маёмасць пасля паразы паўстання 1831 года была канфіскаваная і прададзена з таргоў царскімі ўладамі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Смоткінай