У Рызе судзяць расейскіх нацболаў



У Рызе пачынаецца суд над расейцамі, якія незаконна патрапілі на базу латышскай арміі. Іх абвінавачваюць у хуліганстве.

3045369

Інцыдэнт адбыўся летась у чэрвені падчас натаўскіх манеўраў. Нацболы Аляксандр Куркін і Андрэй Папко пералезлі праз плот ваеннай базы, разгарнулі георгіеўскі сцяг і прайшлі да штаба вучэнняў, раздаючы ўлёткі.

Іх схапілі і абвінавацілі ў шпіянажы ды тэрарызме. Пазней артыкул замянілі на „хуліганства”. Расейцы некалькі месяцаў правялі пад вартай, затым іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, а гэтай вясной зусім дазволілі вярнуцца дадому.

Цяпер латвійскія ўлады чакаюць вяртання падсудных. Працэс ужо пераносілі з-за таго, што фігуранты не змаглі своечасова атрымаць візы.

Паводле ацэнак назіральнікаў, працэс працягнецца не больш за два тыдні. Па законе, падсудным пагражае тэрмін да пяці гадоў турмы, грашовы штраф або прымусовыя грамадскія працы.

echo.msk.ru