Кампанія «Права выбару» не прызнае выбары сумленнымі



Кампанія назірання за выбарамі «Права Выбару-2016» не прызнала вынікі выбараў у Палату Прадстаўнікоў сумленнымі і справядлівымі. За час кампаніі назіральнікі зафіксавалі шэраг фактаў парушэнняў заканадаўства, фальшаванняў і іншых прыкмет непразрыстасці і несправядлівасці выбарчага працэсу. «За час выбараў нашы назіральнікі падалі 768 скаргаў,» — гаворыць нацыянальны каардынатар кампаніі «Права Выбару-2016» Дзяніс Садоўскі.

— Яны былі звязаны з неналежным захаваннем скрыняў падчас датэрміновага ў абедзены перапынак. Такім чынам былі падставы для фальсіфікацыі і маніпуляцый вынікамі галасавання. Назіральнікаў пазбаўлялі акрэдытацыі. Таксама, безумоўна, большая колькасць скаргаў на непразрысты падлік галасоў, калі нашых назіральнікаў не падпускалі да сталоў і яны не бачылі рэальных вынікаў у бюлетэнях.

«Усё гэта гаворыць пра адсутнасць празрыстых і справядлівых выбараў у краіне,» — дадаў Дзяніс Садоўскі. Палітык дадаў, што ў дзень выбараў з выбарчых участкаў было выдалена ажно 53 назіральнікі ад кампаніі. Назіральнікі мяркуюць, што як вынікі галасавання на ўсіх этапах, так і лічбы яўкі выбарцаў былі сфальшаваныя.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя