Максім Штэйнвальд: Задаволены сваім вынікам



Незалежны кандыдат задаволены вынікам выбараў. Максім Штэйнвальд, які балатаваўся па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №51, задаволены сваім вынікам выбараў. Ён упершыню спрабаваў стаць дэпутатам. Яго праграма была надрукавана ў “Вячэрнім Гродна” і яго запомнілі многія гарадзенцы падчас тэледэбатаў, якія прайшлі таксама з удзелам двух дэмакратычных кандыдатаў, – кажа ўжо былы кандыдат.

– Першы раз удзельнічаў у выбарах. Ні ад партыі, ні ад каго. Я заняў другую пазіцыю ў сваёй выбарчай акрузе. Без дапамогі якіх-небудзь сілаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах раней. Я заняў другое месца як малады. Прайшоў усю гэтую школу. Я вельмі задаволены.

Максім Штэйнвальд пасля падліку галасоў набраў 10 працэнтаў галасоў, а дэпутатам па 51-й акрузе стала дырэктарка сярэдняй школы № 13 – Лілія Кір’як.

Беларускае Радыё Рацыя