Акцыя за свабодныя выбары ў Менску



19.10. На Плошчы Незалежнасці выступіў Мікалай Статкевіч. Ён сказаў, што „мы не спынімся, пакуль Беларусь не стане вольнай”. Палітык падзякаваў прысутным на акцыі за сапраўдныя выбары.

За акцыяй сачыў наш карэспандэнт Павел Генадзіч: 

– Акцыя скончылася літаратурнымі чытаннямі. За ўвесь час руху калоны не былі заўважаны людзі ў форме. Аднак, калі людзі разыходзіліся, на вуліцах, якія прылягалі да Плошчы Незалежнасці, былі аўтобусы з міліцыянтамі. Але ўлады не пайшлі на абвастрэнне сітуацыі. Арганізатары заклікалі наступную акцыю правесці 19-га верасня, гэты дзень будзе пазначаны як Дзень беларускага дзяржаўнага сцяга.  

Палітык абвясціў пра заканчэнне акцыі.

19.05. Удзельнікі шэсця прыйшлі да Дома ўрада.

Акцыя з несанкцыянаванага мітынгу ператварылася  ў несанкцыянаванае шэсце. Калона набліжаецца да Плошчы Незалежнасці. Падчас руху беларусы ўсё ж застаюцца беларусамі і захоўваюць правілы дарожнага руху. Гучаць кпіны з боку некаторых удзельнікаў, якія намагаюцца надаць мерапрыемству больш радыкальны характар.

649a6ca9-91d1-4060-85af-6b44a1ffb493_w610_r0_s

18.45. Някляеў прапанаваў ісці на Плошчу Незалежнасці, тлумачачы гэта тым, што “не будзем стаяць быдлам і чакаць, пакуль на нас не пачнуць складаць пратаколы”.

1923fe8b-8137-4587-aec0-1ba175cd4b92_w610_r0_s

Атрымаўся нечаканы працяг гэтай акцыі. Людзі не былі падрыхтаваныя да шэсця, і калона расцягнулася па плошчы, але зараз яна рухаецца па ходніках у бок Плошчы Незалежнасці.

* * *

РР: Што бачна на падыходах да Кастрычніцкай плошчы? Звычайна такія мерапрыемствы праходзяць з вялікай колькасцю “невядомых асобаў у цывільным”. З рэгіёнаў даходзілі трывожныя весткі пра затрыманні актывістаў, якія хацелі прыехаць на акцыю ў Менск. Ці заўважныя аўтазакі?

Павел Генадзіч: Аўтазакаў няма, не відаць прадстаўнікоў міліцыі ў форме. Аднак, падцягнуліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, многія з камерамі. Прыйшлі прадстаўнікі АБСЕ. Прысутнічаюць Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Анатоль Лябедзька ды іншыя. На плошчы сабраліся прадстаўнікі розных палітычных структур.

f2

Слова ўзяў Статкевіч.

Удзельнікі акцыі скандуюць “Жыве Беларусь!”

* * *

17.55. Кастрычніцкая плошча ў Менску. Тут у гэтыя хвіліны пачынаецца акцыя з патрабаваннем сапраўдных выбараў. На яе заклікалі прыйсці палітыкі, былыя палітычныя вязні і экс-кандыдаты ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч ды Уладзімір Някляеў. Як напісаў апошні ў сваім Фейсбуку, “той, у каго ёсць годнасць, выйдзе сёння на акцыю за новыя свабодныя выбары”.

akc

На месцы правядзення акцыі знаходзіцца наш карэспандэнт Павел Генадзіч:

– Я зараз знаходжуся на Кастрычніцкай плошчы. На прыступках Палаца Рэспублікі сабралася больш за 100 чалавек. Ужо разгорнутыя бел-чырвона-белыя сцягі. Пакуль няма заяўнікаў акцыі. Шмат журналістаў, але не бачу назіральнікаў АБСЕ. І, што дзіўна, у пачатку акцыі не назіраю супрацоўнікаў сілавых органаў у цывільным. Паглядзім, як будуць разгортвацца падзеі далей.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота svaboda.org