Гарадзенцаў навучаць рэалізоўваць сацыяльныя і культурныя праекты



Гарадзенцаў запрашаюць прыняць удзел у адмысловым адукацыйным каворкінг праекце «BrainHUB», які пройдзе 8-9 кастрычніка.

2016-09-13_101744

Арганізатары спадзяюцца навучыць рэалізоўваць грамадскія, сацыяльныя і культурныя праекты і прасоўваць іх праз медыя.

Пра новую форму навучання распавядае адзін з арганізатараў, гарадзенскі журналіст Аляксей Шота:

— «BrainHUB» — гэта адукацыйны праект для мясцовых грамадскіх актывістаў, для тых, хто хоча імі стаць. На гэтым праекце выдатныя ментары навучаць людзей рыхтаваць сацыяльныя, культурніцкія кампаніі і падзеі. Тут ёсць не толькі элемент адукацыі, але і элемент практычны, бо арганізатары будуць надалей падтрымліваць людзей, якія прыйдуць з добрымі ідэямі, не толькі ў распрацоўцы, але потым і ў рэалізацыі праекта. 

Сярод выкладчыкаў будуць, сярод іншага, Ігар Кузмініч і Максім Жбанкоў. Для таго, каб стаць удзельнікам праекта «BrainHUB» трэба запоўніць заяўку на адмысловым сайце.

Беларускае Радыё Рацыя