Агульнаеўрапейская армія з’явіцца да 2018 года?
Міністры абароны Францыі і Германіі Жан-Іў Ле Дрыан і Урсула фон дэр Ляен выступілі з ініцыятывай кардынальнага абнаўлення агульнай абароннай палітыкі Еўразвяза.
Пра гэта ў сераду, 14 верасня, паведамляе ТАСС са спасылкай на звесткі Le Figaro.
Парыж і Берлін прапануюць ажыццявіць праграмы стварэння еўрапейскіх самалётаў-запраўшчыкаў, сістэм спадарожнікавай сувязі, абсталявання для гарантавання кібербяспекі, завяршыць праграму па стварэнні баявога беспілотніка.
У дакуменце, таксама гаворыцца пра неабходнасць абараніць Шэнгенскую зону ў рамках Еўрапейскага абароннага звяза, паведамляюць у сваю чаргу, „Вести” са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Еўракамісіі. Для гэтага прапануецца выкарыстоўваць Еўракорпус ЕЗ, які ў цяперашні час ажыццяўляе гуманітарныя і міратворчыя місіі, а таксама ўдзельнічае ў міжнародных ваенных аперацыях у супрацоўніцтве з еўрапейскімі місіямі і NATO.
Таксама сярод прапаноў — стварэнне адзінага еўрапейскага камандавання вайскова-медыцынскімі структурамі, у прыватнасці з тым, каб забяспечыць іх ўзаемазаменнасць. Прапануецца стварыць і сумесны транспартна-лагістычны цэнтр, які забяспечвае хуткую перакідку войскаў і грузаў па паветры, па сушы і моры.
Сумесны дакумент быў перададзены кіраўніку еўрапейскай дыпламатыі Федэрыцы Магерыні.
27 чэрвеня гэтага года паведамлялася, што Парыж і Берлін падрыхтавалі сумесны праект рэфармавання Еўрапейскага звяза. Адзін з пунктаў гэтага плана як раз прадугледжваў узмацненне інтэграцыі паміж краінамі ў галіне бяспекі і зніжэнне залежнасці ад НATO. Як паведамлялася, рэалізацыя дадзенай ініцыятывы хутчэй за ўсё, прывядзе дя стварэння супердзяржавы замест існуючага цяпер аб’яднання краін у рамках ЕЗ.