Белавежскай пушчы аднавілі дзеянне сертыфіката FSC
Белавежскай пушчы напярэдадні Дня работнікаў леса аднавілі дзеянне сертыфіката FSC. Пра гэта паведамляе Берасцейскі зялёны партал. Падрабязней расказвае прадстаўнік аб’яднання “Час зямлі” Рыгор Цярэнцьеў, які ўваходзіў у склад аўдыту, які пазбаўляў запаведнік гэтага прывілею два месяцы таму:
– Гэтая сертыфікацыя давала пушчы права прадаваць драўніну па міжнародных стандартах. Сертыфікат – як добры бонус. Быў выяўлены шэраг значных парушэнняў з пункту гледжання экалогіі. Якраз выпраўленне парушэнняў палепшыць экалагічнае становішча, бо само лесакарыстанне па гэтых сертыфікатах праходзіць па пэўных прынцыпах і стандартах, якія ўключаюць беражлівыя адносіны.
Апроч экалагічных выгодаў, аднаўленне сертыфіката FSC нясе і валютныя прыбыткі ад продажу драўніны за мяжу. У паўторным аўдыце прымалі ўдзел навукоўцы і інспектары з Беларусі і Літвы, якія засведчылі што ўсе 11 ранейшых парушэнняў былі выпраўлены.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота belarusgid.by