Ці дачакаецца ўпарадкавання сакольскі кіркут?



Габрэйскія могілкі, на якіх знаходзіцца амаль тысяча мацэваў, зараз занядбаныя. Ужо раней многія з жыхароў гарадка звярталі на гэта ўвагу, прапаноўваючы сваю дапамогу па ўпарадкаванні кіркута.

dsc03838

Апошнім часам з ініцыятывай да ўладаў горада звярнуўся адзін з жыхароў Саколкі Эдзік Гарштынскі.

– Гэта частка сакольскай гісторыі і памяць пра тых, каго ўжо няма. Гэта другі па велічыні кіркут на Падляшшы пасля Крынкаўскага. Апошняя інвентарызацыя праводзілася 30 год таму.

Бургамістр Саколкі Эва Кулікоўская:

– Гміна стараецца дапамагчы жыхарам. Адносна ўпарадкавання могілак магу сказаць, што гэта наша агульнае мінулае. А народ без мінулага – гэта народ без будучыні.

Кіркут у Саколцы з’яўляецца ўласнасцю варшаўскай яўрэйскай гміны. Бургамістр гарадка разлічвае таксама на падтрымку яўрэйскай суполкі з Падляшша.

14341511_656039001237099_837850555_n

14348925_656038991237100_1618640351_n

14349175_656038994570433_622501157_n

14349202_656038997903766_857398835_n

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Саколка