Зміцер Дашкевіч: Бог забірае розум у злодзеяў



Пачаліся камандна-штабныя манеўры „па стабілізацыі становішча ў асобных крызісных раёнах дзяржавы”. У прыватнасці адпрацоўваецца „адбіванне нападаў незаконных узброеных фармаванняў”.

Зміцер Дашкевіч

Лідар „Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч кажа, што верагоднасць нападу на Беларусь з усходняга кірунку нельга ацаніць рацыянальна:

– Здаровы чалавек імкнецца ўключыць мозг і падумаць, а для чаго гэта ім? І сыходзячы з гэтых меркаванняў, мы прыходзім да высновы, ну глупа, канешне, а для чаго і гэтак далей, яны тут ўсё кантралююць. Але ж ва Украіне хіба яны не кантралявалі Крым, хіба не „Партыя рэгіёнаў”, не Расеяй кіраваўся мала сказаць увесь Данбас, а і, напэўна, уся Украіна. І ўкраінцы многія сведчаць, што і дагэтуль кіраваў бы Крэмль і Пуцін Украінай. Але ж не, яны адурманеныя. Бог забірае розум у гэтых злодзеяў.

Адзначу, што ўпершыню ўдзельнікі манеўраў будуць выконваць пастаўленыя задачы практычна на ўсіх палігонах Узброеных сіл Беларусі. Да ўдзелу прыцягваюцца 7.500 чалавек.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя