Плывец Бокій заваяваў чацвёрты залаты медаль
Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў чацвёрты залаты медаль летніх Паралімпійскіх гульняў у Бразіліі.
14 верасня ён заняў першае месца на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем сярод слабавідушчых (катэгорыя S 13) з рэкордам Парлімпійских гульняў 23,44 секунды.
Раней Бокій стаў лепшым на дыстанцыях 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем і 400 м вольным стылем, а таксама фінішаваў трэцім на стометроўцы брасам.
У медальным заліку беларуская зборная займае 15-е месца з 6 залатымі і 2 бронзавымі медалямі.
У першай дзясятцы Кітай (75, 58, 39), Вялікабрытанія (43, 24, 28), Украіна (31, 23, 27), ЗША (26, 30, 24), Бразілія (10, 24, 14), Аўстралія ( 10, 21, 20), Германія (9, 13, 8), Нідэрланды (8, 12, 17), Новая Зеландыя (8, 5, 4), Нігерыя (8, 2, 1).
Спаборніцтвы завяршаюцца 18 верасня.