Праблемы на “Пінскадрэве” не знікаюць
Кожная безвыніковая навіна пра пераслед апальнага дырэктара “Пінскдрэва” Ларана Арыніча і ягонае жыццё ў Польшчы – гэта здзек над памяццю загінулых працоўных і з іх родзічаў, мяркуе былы супрацоўнік прадпрыемства Дзмітрый Кудранок.
Гэта нібы нейкі серыял, які цягнецца шосты год. Акрамя таго, што тэма вакол экс-дырэктара стала “табу” на прадпрыемстве, дык яшчэ пагоршыліся ўмовы працы:
– 25 кастрычніка 2010 года на „Пінскдрэве” з-за шматлікіх парушэнняў узарваўся завод ДВП – узарваўся разам з людзьмі. Генеральны дырэктар “Пінксдрэва” ўцёк за мяжу, пасадзілі як водзіцца стрэлачнікаў. Новае кіраўніцтва “Пінскдрэва” насуперак чаканням рабочых не толькі працягнула ранейшую палітыку сваіх папярэднікаў, але стала нават горш. Гэтыя праблемы трэба вырашаць.
У 2012 годзе Дзмітрый Кудранок арганізаваў страйк на “Пінскдрэве” з мэтай паляпшэння ўмоў працы, патрабаваў стварыць Савет працоўных, каб разам вырашаць праблемы, якія паўстаюць перад прадпрыемствам. Але неўзабаве быў звольнены і вымушаны шукаць працу па-за межамі краіны.
Беларускае Радыё Рацыя