Затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з сем’ямі зніклых палітыкаў



Затрыманнямі завяршылася гарадзенская акцыя каля моладзевага цэнтра „Гродна”, якая была прысвечана салідарнасці з сем’ямі зніклых палітыкаў. Акцыя цягнулася каля дзесяці хвілінаў. Сяргей Верамеенка (БХД) і Анатоль Мышкевіч (БСДПГ) расцягнулі плакат, на якім былі фотаздымкі зніклых палітыкаў.

img_5549

Міліцыянты ў спартовай форме, каля дзясятка чалавек, падыйшлі да ўдзельнікаў і прапанавалі прайсці да мікрааўтобуса. Удзельнікі акцыі селі ў машыну добраахвотна.

Быў затрыманы таксама трэці ўдзельнік акцыі з Сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” – Віталь Мойcа.

У пастарунку міліцыі на вуліцы Дубко на актывістаў Сяргея Верамеенку, Віталя Мойcу і Анатоля Мышкевіча склалі адміністрацыйныя пратаколы. Ад моманту затрымання прайшло не больш, чым паўтары гадзіны, як іх выпусцілі. Гаворыць Антатоль Мышкевіч:

– Размаўлялі з намі грубавата. Я, калі казаць шчыра, крыху не разумею, бо мы нічога кепскага не рабілі. Мы проста хацелі падтрымаць сваякоў зніклых людзей. Мы рабілі добрую справу. А да нас адносіліся так, быццам мы зрабілі штосьці супрацьзаконнае. Пагражалі затрымаць нас на 3 сутак, на 15 сутак, але нас проста хацелі папалохаць.

Тром актывістам з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” пагражае адміністрацыйны штраф.

[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/zNm9zKG_fWs”]

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара