Падляшская вёска Раманаўка адзначае юбілей
Вёсцы, што каля Сямятычаў на Падляшшы, адзначае свой юбілей. З гэтай нагоды ладзяцца канцэрты беларускіх калектываў з Беласточчыны і Палесся.
«Сёлета мінаюць 103 гады з часу, калі ўзнікла назва Раманаўка» – гаворыць суарганізатар мерапрыемства, заснавальнік Музея „Малой Бацькаўчыны” ў Студзіводах Дарафей Фіёнік:
– Такіх юбілеяў, відаць, ніякая вёска не святкавала. Бо святкуюць гадавіну даты першага архіўнага запісу. Што да назвы вёскі, то яна губляецца ў далёкай гісторыі. А тут маем дакумент з 1913 года, дзе сельскі сход вырашыў, што хутар Калонія Бацікі далей будзе называцца ў гонар дынастыі Раманавых – Раманаўкаю.
Угодкі свята вёскі Раманаўка пачаліся з малебна ля капліцы, затым адбываліся выступы калектываў побач з вясковай святліцай. Сярод выступоўцаў «Аморфас» з Сямятыч, «Жэмэрва» са Студзіводаў і госці з Беларусі, «Хмелеўскія валацугі» з Хмелева.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя