Беларусь узмацняе санітарны кантроль на мяжы з Польшчай



З-за афрыканскай чумы свіней Беларусь прыме дадатковыя меры, каб не дапусціць ўвозу свініны з Польшчы. Пра гэта паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Выпадак захворвання жывёл гэтай небяспечнай хваробай, па дадзеных Міжнароднага эпізаатычнага бюро, адзначаны на тэрыторыі Мазавецкага ваяводства. Цяпер у Беларусь з Польшчы нельга ўвозіць: жывых свіней, мяса свініны і прадуктаў яе перапрацоўкі ды нават паляўнічых трафеяў. З Мазавецкага ваяводства нельга дастаўляць нават раслінныя кармы і кармавыя дадаткі. Усе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз падобных тавараў з гэтага рэгіёну Польшчы адмененыя. Адначасова прымаюцца дадатковыя меры біялагічнай абароны буйных свінаfhysгадоўчых комплексаў, ферм і гаспадарак.