Міліцыя затрымала трох „наркааграномаў”



Міліцыя затрымала трох жыхароў Віцебска, якія вырошчвалі каноплі для вытворчасці і продажу марыхуаны, паведаміла БЕЛТА прэс-афіцэр Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

міліцыя

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянню гандлю людзьмі затрымалі  каля вёскі Старынцы Віцебскага раёна аўтамабіль з адным з „наркааграномаў”.

Пры сабе ў 27-гадовага мужчыны было каля 60 грам марыхуаны. Крыху пазней была спыненая яшчэ адна машына з двума мужчынамі 28 гадоў. У іх пры сабе было 9 грамаў таго ж наркатычнага рэчыва.

„Узяўшы абодва факты ў распрацоўку, праваахоўнікі знайшлі непадалёк поле, на якім раслі 49 кустоў канопляў, а таксама навес, дзе змоўшчыкі ператваралі яе ў гатовую марыхуану. Пад навесам апынулася 57 кг ўжо высушаных кустоў”, – патлумачыла Вольга Шкуратава.

У дадзены момант усе трое мужчын, якiя не працуюць і раней не судзімыя, затрыманыя. Узбуджаная крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.