18 верасня – Дзень памяці загінуўшых матацыклістаў
18 верасня – Міжнародны дзень памяці загінуўшых матацыклістаў. Гэты жалобны дзень з’явіўся 9 гадоў, яго актыўна падхапіла Украіна, а ўжо пасля Беларусь.
Мерапрыемствы памяці праводзяцца ў тых беларускіх гарадах, дзе ёсць буйныя мота-клубы. Акрамя ўшанавання памяці загінуўшых сяброў, байкеры заклікаюць да бяспекі і ўзаемапавагі на дарозе. Вядома, што сёлета да акцыі далучаецца Менск, Баранавічы і Пінск.
Аварыі з удзелам матацыклістаў называюць сезоннымі, бо большасць адбываецца вясной ды летам, адзначае выкладчык пінскай аўташколы Сяргей Паўловіч:
– Праблема абвастраецца ў асноўным у вясенне-летні перыяд, як след гэтыя транспартна-дарожныя здарэнні бываюць з цяжкімі наступствамі, бо матацыкліст неабаронены. Гінуць у асноўным маладыя людзі, то бок сярэдні ўзрост не вышэй за 25 гадоў. Гэта праблема застаецца на ранейшым узроўні.
Дзяржаўная аўтаінспекцыя Беларусі паведамляе, што звыш 70% дарожна-транспартных здарэнняў у краіне з удзелам матацыклістаў адбываецца па віне іх саміх.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя