У Гародні прайшло пасяджэнне Саюза палякаў



Сітуацыя вакол Саюза палякаў на Беларусі, а таксама тэмы для абмеркавання на бліжэйшы з’езд саюза былі абмеркаваныя падчас чарговага пасяджэння галоўнай рады СПБ, што адбылося ў Гародні. Шмат увагі было нададзена тэхнічным пытанням, звязаным са з’ездам.

Таксама старшыні аддзяленняў Саюза палякаў далі справаздачу пра сітуацыю ў рэгіёнах, кажа старшыня менскага аддзялення Саюза палякаў на Беларусі Алена Марчукевіч:

– На з’ездзе заўсёды чакаюцца змены ў лепшы бок. Кожны з’езд павінен нас пабуджаць да новых дзеянняў, новага бачання.

З’езд непрызнавага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі пройдзе 10 снежня. На з’ездзе будзе абранае кіраўніцтва СПБ, а таксама абмеркаваныя галоўныя праблемы арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя