Віленская «Крывія» запрашае да супрацы



Маладыя беларусы ў Вільні аб’ядналіся ў асацыяцыю «Крывія», каб разам рабіць культурніцкія святы і адзначаць  гістарычныя даты. Узрост сяброў арганізацыі да 30 год і яны шчыльна супрацоўнічаюць з Таварыствам Беларускай Культуры ў Вільні.

Пра дзейнасць «Крывіі» распавядае яе кіраўнік Зміцер Карачун:

— Асацыяцыя «Крывія» аб’ядноўвае беларусаў, якія жывуць у Літве, займаюцца культурніцкай дзейнасцю. На сёння ў нас не так шмат чальцоў, але мы не так даўно і аснаваліся. Я заахвочваў цікавіцца гісторыяй, прыязджаць у Вільню, далучацца да нас, разам рабіць будучыню Беларусі.

Прадстаўнікі «Крывіі» разам з Таварыствам Беларускай культуры прынялі ўдзел у вялікім міжкультурным фэсце ў Вільні пад назвай «Кірмаш Народаў». Намёт беларускіх арганізацый быў каля Лукішскага пляцу і вылучаўся бел-чырвона-белым сцягам і банерамі асацыяцыі «Крывія».

karatcun

z1

z2

Беларускае Радыё Рацыя