Незалежныя прафсаюзы выціскаюцца з дзяржсектара



На Полаччыне практычна не засталося структур незалежных прафсаюзаў, якія могуць працаваць адкрыта на дзяржаўных прадпрыемствах. Выключэннем з’яўляецца толькі першасная арганізацыя Беларускага Незалежнага прафсаюзу на заводзе “Нафтан” у Наваполацку. “Але і яна перыядычна зазнае ціск і абмежаванне ў сваёй дзейнасці”, – кажа старшыня прафсаюзай арганізацыі Свабоднага прафсаюза на прадпрыемстве “Полацк Шкловалакно” Віктара Стукаў:

– Застаўся толькі Беларускі Незалежны прафсаюз на “Нафтане”. Яны даўно існуюць, па-мойму, з 1995 года. На іх таксама аказваецца ціск, колькасць сяброў у іх таксама скарачаецца. Адзін час у іх было больш за тысячу чалавек. Цяпер у іх сто, можа дзвесьце. З імі адміністрацыя нібыта вядзе перамовы, яны ўдзельнічаюць у прыняцці калектыўнай дамовы, аднак абмежаванні дзейнасці там таксама вельмі сур’ёзныя, напрыклад, ім забараняюць распаўсюджваць прафсаюзны бюлетэнь на завадской тэрыторыі.

У адрозненні ад “нафтанаўцаў”, першасная арганізацыя Свабоднага прафсаюза на “Полоцк Шкловалакне” цалкам перайшла ў падполле. Асноўны актыў арганізацыі быў звольнены, а сябры, якія засталіся працаваць, перасталі плаціць прафсаюзныя складкі праз бухгалтэрыю, каб не афішаваць сваё сяброўства ў Свабодным прафсаюзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота spring96.org