Улады не рэагуюць на скаргі асуджанага праваабаронцы
Улады не рэагуюць на скаргі асуджанага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі і яго родных. Так, бацька зняволенага Валерый Бандарэнка, напісаў заяву с просьбай пачаць крымінальнаю справу па фактах парушэння правоў яго сына ў Бабруйскай калоніі №2. Ён накіраваў дакумент у бабруйскі аддзел Следчага камітэту. Аднак неўзабаве атрымаў адтуль адказ, што скарга перанакіравана ў Бабруйскую калонію:
– Следчы камітэт дае мне адказ, што яны начальніку калоніі паведамляюць пра тое, што я напісаў скаргу пра беззаконне, якое існуе ў Бабрускай калоніі. Я пісаў, каб яны пачалі крымінальную справу па дзейнасці адміністрацыі калоніі.
Па меркаванні Валерыя Бандарэнкі, яму такім чынам паказваюць, што Следчы камітэт не будзе займацца парушэннямі закону ў гэтай калоніі. „Да таго, на каго я паскардзіўся, гэтую скаргу і накіроўваюць, ” – абураеццца бацька зняволенага.
Андрэй Бандарэнка раней кіраваў арганізацыяй „Платформ іннавэйшн”, якая займалася ў асноўным маніторынгам пенітэнцыярнай сітэмы Беларусі. У 2014 годзе ён быў асуджаны па артыкуле „хуліганства” на 3 гады зняволенння.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org