Круглы стол ІП-шнікаў прайшоў у Гародні



Круглы стол індывідуальных прадпрымальнікаў з удзелам кіраўніка грамадскага аб’яднання „Перспектыва” Анатоля Шумчанкі прайшоў у Гародні. Пасля зімовых падзеяў актыўнага супрацьстаяння з уладамі, пасля ўвядзення ўказу №222 сітуацыя ў сферы дробнага бізнэсу застаецца вельмі цяжкай. Пра гэта сведчыць істотнае скарачэнне гандлёвых месцаў на рынках „Паўднёвы” і „Карона” сёлета – казалі дробныя гандляры  гарадзенскіх рынкаў.

А падсумаваў круглы стол – Анатоль Шумчанка:

– Адзначылі шэраг праблемных пытанняў, якія да сённяшняга дня не вырашаныя. Улады павінны бачыць, што пытанні ёсць, што мы існуем і гатовы абараняць свае правы і інтарэсы – вось самае асноўнае. Сігнал у любым выпалку пойдзе – што мы збіраліся, сігнал пойдзе – што мы абмяркоўвалі, мы крытычна звярталі ўвагу на тыя моманты, якія для нашага бізнэса важныя. Таму гэта ўсё паўплывае на тое, каб да нас, прадпрымальнікаў, звярталіся сур’ёзна і каб не  думалі, што мы тут супакоіліся, што  ў нас тут усё добра.

Тэмы, якія падымалі ўдзельнікі „круглага стала”: затратная частка вядзення малога бізнэса, ацэнка ролі рабочай групы па пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры Міністэрстве эканомікі Беларусі, а таксама як зменшыць адміністрацыйныя працэдуры.

Ужо 3-га кастрычніка пройдзе рэспубліканскі форум прадпрымальнікаў. На ім будуць агучаны ўсе заўвагі гарадзенскіх дробных бізнэсоўцаў.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара