Справа 1944-55 гг. “Украінка, якая выцягнула мужа-беларуса з ГУЛАГа”



Вызваленне Чырвонай арміяй Беларусі і Украіны не прынесла сапраўднай свабоды тым людзям, якія яшчэ нядаўна цярпелі ад нацыстаў. На змену жандармерыі і гестапа прыйшлі “Смерш” і НКГБ, прытым метады савецкіх карных органаў не надта адрозніваліся ад нацысцкіх. Калі гітлераўцы масава выпраўлялі ў канцлагеры ўсіх, каго толькі падазравалі ў сувязях з партызанамі і падпольшчыкамі, то савецкія спецслужбы масава хапалі ўсіх, каго толькі падазравалі ў супрацоўніцтве з гітлераўцамі.

Значная частка такіх абвінавачванняў выглядала абсалютна бязглузда, але ж чэкісты прыкладалі максімум намаганняў, каб віна арыштаваных падавалася як мага больш пераканаўчай.

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_05

У сакавіку 1944 г. НКГБ Беларускай чыгункі арыштавала Андрэя Якаўлевіча Русецкага – нашага земляка родам з-пад Навагрудка. Абвінавачванні выглядалі проста жахліва…

ПОСТАНОВЛЕНИЕ НА АРЕСТ

1944 года, марта месяца 25 дня, зам. начальника следственного отдела Белорусской железной дороги ст. лейтенант Госбезопасности Ведмицкий, рассмотрев материалы о преступной деятельности Русецкого Андрея Яковлевича, 1882 года рождения…

(…)

НАШЕЛ

что Русецкий А. Я., оставшись не территории, оккупированной противником, поступил на службу германским властям в мастерские по ремонту тракторов и автомашин…

(…)

Работая в этой должности, к рабочим относился грубо, за невыполнение норм выработки оставлял рабочих сверх положенных часов.

(…)

Проходившему по улице бывшему работнику НКВД г. Харькова Широкого указал бургомистру г. Щорс, после чего Широкий был арестован и расстрелян.

Кроме этого, Русецкий среди рабочих проводил антисоветскую агитацию пораженческого характера.

Андрэя Якаўлевіча адправілі ў гомельскую турму. Ужо на першым допыце выявіліся і іншыя кампраментарныя старонкі яго біяграфіі: сваякі з-пад Навагрудка, якія пасля Рыжскай дамовы 1921 года апынуліся ў Польшчы, а таксама выключэнне самаго Русецкага з партыі і высылка яго з тэрыторыі Украіны ў 1929 годзе за крытыку мясцовага начальніка.

Былыя падначаленыя Андрэя Якаўлевіча адразу далі на яго абвінаваўчыя паказанні.

17 апреля 1944 г.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ ПУЗАЧА

ВОПРОС: Что еще вы можете сказать об антисоветской деятельности Русецкого?

ОТВЕТ: В день капитуляции немцев под Сталинградом я видел его выпившим. Это означает, что он сочувствовал немецко-фашистским оккупантам и напился с горя, что их Красная армия разгромила…

Следства скончылася ў рэкордна хуткія тэрміны, бы  жніво ў перадавым калгасе. Паводле прысуду Гомельскага трыбунала войск НКВД “нямецкі прыхвасцень” Русецкі атрымаў дзесяць гадоў, якія і адправіўся адбываць у Азёрлаг, што ў Кемераўскай вобласці.

Але ж на волі засталася жонка арыштаванага – пяцідзесяцітрохгадовая Ганна Ларыёнаўна, звычайная ўкраінская сялянка родам з-пад Шчорса. І следства, і несправядлівы прысуд неверагодна яе абурылі. Да таго ж, было відавочна: пяцідзесяцідвухгадовы Андрэй Якаўлевіч з ГУЛАГа можа і не вярнуцца.

Ганна Русецкая і распачала энэргічную абарону мужа.

Перш-наперш яна арганізавала падпісны ліст: маўляў, усе сведчанні супраць Русецкага – брахня, ёсць людзі, якія могуць пацьвердзіць, што ён ніякі не здраднік.

ПОДПИСНОЙ ЛИСТ

от жены Анны Ларионовны Русецкой

(…)

Мой муж Андрей Яковлевич Русецкий, который в данный момент находится под арестом в НКГБ. Я жена Русецкого, ручаюсь за то, что мой муж никогда не был противником Советской власти и Родины, наоборот, был противником немецких оккупантов, в чем подписываются знающие его граждане города Щорс.

Грамадзянаў, якія не збаяліся ўсемагутнага НКГБ, знайшлося ажно дванаццаць чалавек. Але ж іх меркаванне чэкістаў не цікавіла: прысуд быў зацьверджаны, а таму падпісны ліст акуратна падшылі ў следчую справу і адразу на яго забыліся.

Аднак Ганна Ларыёнаўна не здавалася. Яна прадала ўсе, ад чаго магла адмовіцца, наняла адваката, які і ўзяўся бамбардаваць скаргамі ўсе магчымыя інстанцыі, ад Менска і да Масквы. Да таго ж, Русецкая правяла і сваё расследванне, падчас якога занатавала багата цікавага.

Так, ніякага “былога супрацоўніка НКВД г. Харкава Шырокага”, як напісана ў абвінавачванні, не было, а быў энкавэдэшны стукач Шырко, якога мясцовыя жыхары зарэзалі пры нявысветліных абставінах ў першыя дні вайны.

Не было і п’янкі Андрэя Якаўлевіча на знак спачування паразы нацыстаў пад Сталінградам – хворы на страўнік, ён зусім не ўжываў алкаголю.

Дый і ніякім “рамонтам нямецкай тэхнікі” Андрэй Якаўлевіч не займаўся, бо і тае “рамонтнай майстэрні” таксама не было. Русецкі працаваў у звычайнай арцелі бляхароў, якая вырабляла вёдры. Двое бляхароў у тае арцелі, Пузач і Навуменка, рэгулярна кралі ў сваіх жа сяброў метал, за што і атрымлівалі ад суворага беларуса Русецкага па шыі. Яны і папнуліся ў НКГБ з даносам адразу пасля змены ўлады…

* * *

Ганна Ларыёнаўна Русецкая змагалася за мужа цэлых дзевяць гадоў: рэгулярна ездзіла ў Чарнігаў, Менск і ў Маскву, абівала парогі судоў, прыёмных МГБ і пракуратуры, засыпала ўсе мажлівыя інстанцыі, у тым ліку і Вярхоўны Савет СССР, размаітымі скаргамі.

І дамаглася такі свайго!

В военный трибунал Белорусского Военного Округа

ПРОТЕСТ

в порядке надзора

по делу Русецкого Андрея Яковлевича

(…)

Из показаний осужденного Русецкого и свидетелей видно, что жестяная мастерская вырабатывала предметы домашнего обихода, а не военного значения.

Доводы Русецкого, изложенные им в жалобе, в том, что свидетели обвинения дали на него по злобе ложные показания, соответствуют действительности, так как из дела видно, что свидетели с Русецким действительно находились в неприязненных отношениях.

Работая с Русецким в одной мастерской, они часто воровали железо (…) На этой почве он с ними часто ссорился.

Сам Андрэй Якаўлевіч на момант вынясення пратэсту знаходзілся ў далёкім лагеры ў Кемераўскай вобласці і відавочна не ведаў пра спробы свайго вызвалення.

7 верасня 1955 г. у лагер, дзе адбываў тэрмін зэ-ка Русецкі, нарэшце прыйшла папера, за якую шмат хто ў савецкім ГУЛАГу напэўна заклаў бы душу.

СРОЧНОЕ – ОСВОБОЖДЕНИЕ

(…)

При этом направляем для немедленного исполнения копию определения Белорусского военного округа.

Об освобождении из-под стражи зе-ка Русецкого Андрея Яковлевича.

убывшего 21. 02. 1951 г. в Озерный ИТЛ.

Начальник 1-го Спецотдела МВД Кемеровской области майор Кусков

Андрэй Якаўлевіч і Ганна Ларыёнаўна шчасліва пражылі ў Шчорсе да шасцедзясятых гадоў і дачакаліся ўнукаў. Паказальна, што Пузач і Навуменка, якія напісалі на нашага земляка у НКГБ данос, жылі непадалёк ад іх.

Цікава, ці віталіся Русецкія з гэтымі людзьмі, калі бачылі іх на вуліцы?

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_01

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_02

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_03

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_04

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_05

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_06

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_07

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_08

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_09

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_10

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_11

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_12

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_13

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_14

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_15

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_16

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_17

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_18

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_19

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_20

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_21

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_22

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_23

2016-09-20_achromienka_na_uliku_kdb_26_24

* * *

Наступным разам я раскажу пра камсамольца-антысеміта, які ратаваў у прывакзальных прыбіральнях Расею.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Беларускае Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-6370”