Пратэсты ў Кіеве
Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб асаблівым статусе для асобных раёнаў Данецкай і Луганскай вобласцяў, а таксама аб амністыі ўдзельнікаў прарасейскіх акцый. У падтрымку асаблівага статусу выказалася 277 народных выбраннікаў, за амністыю – на 10 чалавек больш – 287.
Законапраэкт адразу выклікаў хвалю незадавалення сярод украінцаў, якія з учорашняга дня выходзяць на акцыі пратэсту.
– Парашэнка цяпер пад націскам Расеі, Масквы прымае Законы, згодна з якімі мы ўжо не будзем кантраляваць частку сваёй тэрыторыі. І ў далейшым такія ж тэндэнцыі будуць праходзіць і ў Харкаве, і ў Адэсе. Каб не страціць тэрыторыі людзі выходзяць і выказваюць свой пратэст. Кожны па-свойму.
Удзельнікі “Правага сектару” і неабыякавыя ўкраінцы ўжо абяцаюць “Трэцці Майдан” у выпадку, калі антыўкраінскі, па іх словах, закон будзе прыняты.
Каля будынку адміністрацыі прэзідэнта Украіны праходзіць пікет партыі „Правы сектар”. Дэманстранты патрабуюць ад Пятра Парашэнкі не падпісваць прынятыя напярэдадні законы адносна Данбасу.
З Кіеву паведамляе наш карэспандэнт Вольга Чарных: .
– Цяпер пад адміністрацыяй прэзідэнта сабралося каля 200 чалавек, якія патрабуюць ад прэзідэнта адмовы ад падпісання Закону аб асаблівым статусе Данбаскага рэгіёну. Па іх меркаванню гэта Закон пярэчыць, па-першае, Украінскай Канстытуцыі, а, па-другое, гэта проста здрада вайсковым, якія знаходзяцца на лініі фронту. Вельмі шмат чалавек загінула, і цяпер Закон, які фактычна дазваляе рэгіёну самакіраванне, проста невілюе ахвяры, якія прынесла Україна. Я размаўляла з людзьмі з “Правага сектару”, якія сцвярждажюць, што, калі прэзідэнт не адмовіца, то “Правы сектакр” абяцае “Трэці Майдан”.
Вольга Чарных, Беларускае Радыё Рацыя