У Менску падпісалі рамачнае рашэнне пра развядзенне сіл на Данбасе



Ад Украіны рамачнае рашэнне пра развядзенне сіл і сродкаў на Данбасе падпісаў другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, ад АБСЕ – спецпрадстаўнік Марцін Сайдзік, ад Расеі – былы член Рады Бяспекі РФ Барыс Грызлоў, паведаміла прэс-сакратар Кучмы Дар’я Аліфер.

На пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы ў Менску 21 верасня было падпісана рамачнае рашэнне пра развядзенне сіл і сродкаў канфліктуючых бакоў на Данбасе.

Пра гэта паведаміла ў Facebook Дар’я Аліфер, прэс-сакратар другога прэзідэнта Украіны, прадстаўніка Кіева ў кантактнай групе Леаніда Кучмы.

„Украіна паслядоўна выконвае абавязацельствы, узятыя на сябе ў межах Менскіх дамоўленасцяў і строга прытрымліваецца рэжыму цішыні. У працяг гэтага ўкраінскі бок падпісаў дадзенае рамачныя рашэнне, каб забяспечыць выкананне Менскіх пагадненняў з боку АРДЛА (асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей)”, – напісала яна.

Па словах Аліфер, дакумент „прадугледжвае дээскалацыю ў раёне лініі судакранання і фактычна стварае ўмовы, у якіх стралковая зброя не можа выкарыстоўвацца для абстрэлаў”.

Развядзенне запланавана „толькі на трох участках з дакладна вызначынымі каардынатамі”. Аліфер адзначыла, што падчас імплементацыі рашэння „могуць быць адпрацаваны падыходы да магчымага развядзення сіл і сродкаў уздоўж усёй лініі размежавання”.

gordonua.com