Сярод дэпутатаў расейскай Дзярждумы – 10 былых крымінальнікаў
10 новых дэпутатаў расейскай Дзярждумы маюць у мінулым крымінальныя судзімасці. Паводле расейскага выбарчага права гэта не супярэчыла іх праву вылучацца ў дэпутаты. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама РФ Мікалай Булаеў.
Усяго па яго словах балатавалася ў парламент 55 чалавек, якія раней мелі праблемы з законам. Раней паведамлялася, што сярод кандыдатаў у дэпутаты Дзяржаўнай думы да дня галасавання было выяўлена 150 чалавек з крымінальным мінулым, з партыйных спісаў было выключана 58 чалавек, якія не паведамілі звесткі пра судзімасці.
Аглядальнікі падкрэсліваюць, што з гэтых 10 чалавек ні ў кога не было судзімасці паводле палітычных матываў ці ў выніку палітычнага пераследу. Датычна іх гутарка ідзе пра звычайныя крымінальныя злачынствы.
Беларускае Радыё Рацыя