«Жанчына-граніца-дом»: выстава і спектакль у Беластоцкім драмтэатры



«Жанчына-граніца-дом». Фотавыстава і спектакль аб’ядналіся пад адной назвай і прызентуюцца ў Беластоцкім драматычным тэатры імя Аляксандра Венгеркі. Паўстаў праект ў рамках спецыяльнай стыпендыі прэзідэнта Беластока для творцаў, якую атрымала акторка Кацярына Сяргей.

z20725016qteatr-dramatyczny-proba-spektaklu-miriam

Ён жаночы і пра жанчын – кажа акцёрка тэтра Кацярына Сяргей:

– Спектакль пра тых жанчын, якія падчас вайны застаюцца адныя, бо мужчыны ідуць ваяваць. І іхны лёс нялёгкі. Гэты праект моцна звязаны з Беластокам. Мы стараліся вельмі эмацыйна, не гістарычна, знайсці сярод знаёмых тых жанчын, якія пержылі гэта, да якіх дакранулася вайна. І пра гэта наша гісторыя.  

Прэм’ерныя паказы спектакля «Мірыям» яшчэ ў суботу і нядзелю на малой сцэне драматычнага тэатра. Перад уваходам у залу — выстава, каб гледачы адчулі і змаглі настроіцца на адпаведную атмасферу, кажуць стваральнікі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота Agnieszka Sadowska