У вёсцы адкрылі дзіцячы парк, а бальніцу не могуць дабудаваць



У вёсцы Дзераўная Слонімскага раёна ў суботу, 24 верасня, адкрылі дзіцячы парк. Грант на будаўніцтва парку ў суме 14,5 тысяч еўра Дзераўноўскі сельскі Савет атрымаў за перамогу ў конкурсе мясцовых ініцыятыў, які праходзіў у рамках праекта ЕС/ПРААН „Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”.

img_2206

Гэтыя сродкі пайшлі на набыццё арэляў, летняй сцэны, электрамабіляў, абсталявання для палатачнага гарадка, лавак г.д.

На адкрыццё вясковага дзіцячага парку сабраліся вяскоўцы, супрацоўнікі Слонімскага райвыканкама, госці. Падчас урачыстасці адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці, гандаль, розныя дзіцячыя гульні.

Недалёка ад цэнтра вёскі, дзе адкрыўся дзіцячы парк, знаходзіцца недабудаваны аб’ект. Вяскоўцы кажуць, што такія вялікія грошы лепш аддалі б на будаўніцтва сельскай бальніцы, якую ўжо шмат гадоў не могуць пабудаваць.

[Not a valid template]

Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара