„Ягелонія” на вяршыні экстра-класы
Беластоцкая „Ягелонія” святкавала на выедзе чарговую, ужо чацвёртую перамогу і будзе яшчэ найменш тыдзень знаходзіцца на першым месцы польскай футбольнай экстракласы. На гэты раз „жоўта-чырвоныя” перамаглі „Карону” з Кельцаў з лікам 2:1, дзякуючы галам Пшэмыслава Франкоўскага і Івана Рунье.
Пасля 10 тураў беластоцкая каманда мае ў сваім актыве 22 ачкі. Столькі ж і ў гданьскай „Лехіі”, але горшая розніца забітых і прапушчыных мячоў.
Беларускае Радыё Рацыя