У Беластоку адбудзецца малебен за навучэнцаў беларускай мовы



Малебен за навучэнцаў беларускай мовы адбудзецца сёння ў Беластоку. З нагоды пачатку школьнага года ў царкве святога Юрыя збяруцца вучні пачатковых школ, гімназій і ліцэяў і іх бацькі.

Думка каб арганізаваць малебен узнікла шэсць гадоў таму.Гэта ўжо сталася традыцыяй, што пачатак і заканчэнне навучальнага года адзначаецца не толькі свецкім мерапрыемствам, але і малебнам.

Малебен адбудзецца 18 верасня. Пачатак а 18-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя