У Віцебску ліквідуюць помнік Караткевічу?



Парк Партызанскай славы будзе зрэзаны ўздоўж, каб зʼяднаць вуліцы Гагарына і Чэхава, а да запланаванага Паўночнага моста праз Дзвіну вывесці абводную дарогу.

karatkevi4-2609

Музей бацькі Міная будзе перанесены разам з ансамблем, а помніка Уладзіміру Караткевічу, што цяпер знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Суворава і Чэхава і з’яўляецца месцам збору віцебскіх дэмакратаў, увогуле не будзе.

Пра гэта па выніках сустрэчы з намеснікам галоўнага архітэктара Віцебска Леанідам Багданавым паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец. «Ну, недзе паставім», — адзначыў чыноўнік, адказваючы на пытанне пра помнік.

На пытанне ж, чаму пры рашэнні пра будаўніцтва ў Віцебску копіі Полацкай Сафіі не былі ўлічаныя пратэстныя звароты гараджанаў і тое, што ў гістарычнай зоне нельга нічога будаваць, Леанід Багданаў паведаміў, што рашэнне аб будаўніцтве такіх аб’ектаў прымаецца прэзідэнтам.

Помнік Уладзіміру Караткевічу паставілі ў Віцебску ў 1994 годзе. Яго аўтар – Іван Казак. 26 лістапада кожны год тут адзначаюць Дзень народзінаў пісьменніка.

bchd.info