Сесці за парты за кратамі
Міністэрства ўнутраных спраў унесла прапанову прыняць змены ў Кодэкс аб адукацыі, што дазволяць навучаць непаўналетніх, якія знаходзяцца ў следчых ізалятарах, па школьнай праграме. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі папраўчага працэсу дэпартамента выканання пакаранняў МУС Аляксандр Кралько.
Паводле яго слоў, сёння непаўналетнія, якія ўтрымліваюцца ў следчых ізалятарах, цалкам выпадаюць з працэсу атрымання адукацыі.
Міністэрства хоча ўнесці змены ў заканадаўства, каб непаўналетнія пад вартай маглі працягваць навучанне па школьнай праграме.
Фота gzt.md