З тутэйшай культурнай гліны: прэзентацыя паштовак на Вялейшчыне
Вышываныя птушкі, паўразбураная сядзіба Багдановічаў, хрысціянства і паганства – беларускую культура ў глянцавых малюнках прэзентавалі 17 верасня 2014 году ў Вялейцы. У гэты дзень адкрылася фотавыстава па выніках фотаконкурса “Спадчына Вялейшчыны”, які праходзіў анлайн увесь жнівень.
“Мы хочам прадставіць цікавыя і важныя фрагменты беларускай культуры, звязаныя з Вялейшчынай, бо іх недастаткова, – кажа Аляксей Лужынскі, сябра Таварыства аховы помнікаў і сябра журы. – Наша культурная прастора пабудаваная з чужых, імпартных цаглінак. І сваім сціплым конкурсам мы хочам уставіць цаглінкі, зробленыя з тутэйшай культурнай гліны”.
Каля пяці дзясяткаў здымкаў прыйшло на vialejka.info, і з іх праз анлайн-галасаванне і журы абралі дзесяць, якія надрукавалі ў фармаце паштовак, разаслалі па Беларусі і раздавалі на прэзентацыі. Рэшту атрымаюць госці імпрэзаў, якія рэгулярна ладзяць мясцовыя краязнаўцы і іх сябры.
[Not a valid template]
[Not a valid template]
Ганна Валынец
Фота: Міхась Кулеш, удзельнікі конкурсу.