«Чыгуначны рэнесанс» — рэпартаж Лукаша Леанюка



czeremchaАпошнім часам на Падляшшы ліквідавалі шмат чыгуначных спалучэнняў і транспамежных цягнікоў. Сёлета гэтая тэндэнцыя памянялася. З наступнага года будзе больш цягнікоў на мясцовых лініях, як напрыклад Беласток – Чаромха . З пачаткам верасня з’явіўся цягнік Гродна – Кракаў, а ў наступным магчыма вернецца транспамежны цягнік Чаромха – Высокае. Думаюць нават адрамантаваць закрытую лінію Леўкі – Гайнаўка, і далей у Белавежу. Усё, аднак, пачалося з ініцыятывы рэактывацыі царскай чыгуначная лініі з Беластока праз Валілы ў Баранавічы — часткі гэтак званай Палескай чыгункі.