Пратэсты супраць законапраекта аб забароне абортаў не спыняюцца
“Не пагаджаемся на абвастрэнне закона аб абортах у Польшчы,” – сяброўкі Грамадзянскай платформы такім чынам падтрымліваюць арганізатараў “Чорнага пратэсту” і заклікаюць усіх прыйсці на чарговы мітынг у Беластоку.
«Чорны пратэст» супраць забароны абортаў папулярны апошнім часам у сацыяльных сетках. Тысячы звычайных грамадзянаў і вядомых персонаў апранаецца ў чорнае ў рамках пратэсту супраць абвастрэння закона аб абортах.
Як кажа віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства і сяброўка «платформы» Анна Нашкевіч, жанчыны ад лева да права аб’ядноўваюцца супраць парушэння іх правоў:
– Першыя дамы – Анна Камароўская, Марыя Качынская, Яланта Кваснеўская і Данута Валэнса – казалі ў гэтай справе адзіным голасам, мудрыя, дасведчаныя кабеты, маці, бабулі: поўная забарона на аборты – ёсць фікцыя, калі ёсць выбар, то людзі маюць магчымасць прымаць найбольш узважаныя рашэнні.
У мінулы чацвер польскія дэпутаты абмяркоўвалі два праекты закона аб абортах. Адзін, які зусім забараняе, а другі дазвалае на аборт да 12 тыдняў цяжарнасці. Другі – больш ліберальны быў адкінуты галасамі партыі Права і Справядлівасць.
У панядзелак, 3 кастрычніка, па ўсяе Польшчы адбудуцца забастоўкі і пратэсты. Арганізатары заклікаюць жанчын не прыхадзіць у гэты дзень на працу.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Лукаш Леанюк.