У Маскве разграмілі выставу фотаздымкаў герояў АТА
Сябры арганізацыі „Саюз добраахвотнікаў Данбаса” прыйшлі на выставу фотаздымкаў беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў Сахараўскім цэнтры ў Маскве, парвалі экспанаты і запатрабавалі выклікаць дырэктара.
З „ветэранамі Данбаса” быў мясцовы дэпутат Дзмітрый Захараў са слоікам чырвонай фарбы, на якой было напісана: „Кроў дзяцей Данбаса, забітых ўкраінскай арміяй”.
Сябры арганізацыі парвалі экспанаты і запатрабавалі выклікаць дырэктара цэнтра.