Кастылія-Іспанія і моўная стракатасць Каралеўства



Перш чым расказаць пра адраджэнне нацыянальных моваў розных частак сённяшняй Іспаніі, спачатку раскажам крыху пра гісторыю і агульную сітуацыю ў гэтым Каралеўстве, а таксама стан іспанскай мовы.

У 1210 годзе, маленькая Кастылія амаль не адрознівалася ад сваіх суседзяў…

506-castile_1210

Праз 800 гадоў Кастылія (Іспанія) – трэцяя па плошчы сярод еўрапейскіх краін пасля Ўкраіны і Францыі (без Расеі і Казахстану, большая частка тэрыторыі якіх знаходзіцца ў Еўразіі). Беларусь па плошчы тэрыторыі (207,6 тыс. кв. км.) саступае Іспаніі (505 тыс.) больш як у два разы і займае 13-14 месца, а па насельніцтве на 2014 год 16-е месца з некалькіх дзесяткаў краін  Еўропы. У сярэднявеччы наша дзяржава ВКЛ была адной з найбуйнешых у Еўропе, а Іспанія адной з найбуйнейшых у свеце (разам са шматлікімі калоніямі, якія “добраахвотна” далучыліся да імперыі – ад Канады да Мальвінскіх астравоў).

Пірэнейскі (Іберыйскі) паўвостраў сваімі абрысамі нагадвае галаву чалавека. Партугалія – “твар”, Іспанія – “шавялюра”. Да слова майму сябру-аднакурсніку з Летувы, які вандруе ўжо дзясяткі гадоў па кантыненце,  найбольш талерантнымі з усіх Еўрапейскіх  краін   падаліся менавіта жыхары Іспаніі, асабліва Каталоніі.

espana-galava

Іспанія мае вялікія даходы ад турызму, іх колькасць сягае  за год некалькіх дзесяткаў мільёнаў еўра. Тут знаходзіцца 44 аб’екты Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА (3-е месца пасля Кітаю і Італіі). Каралеўства Іспанія з насельніцтвам у 47 мільёнаў чалавек (на 2013 год), некалі змагло  падпарадкаваць і навязаць сваю мову не толькі сённяшнім тром аўтаноміям Іспаніі, але і іншым кантынентам, дзелячы “Новы свет”  з Партугаліяй па 38-ым мерыдыяне. Адбылося гэта дзякуючы буле Папы Аляксандра VI. Пазней  дакументы па дэмаркацыі межаў паміж Кастыліяй і Партугаліяй скарэктавалі па 46-ым мерыдыяне…Менавіта таму ў былой партугальскай Бразіліі дамінуе партугальская мова, а  ў кірунку Ціхага акіяну ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы – іспанская (мовы былых метраполій).

Іспанская мова адна з самых распаўсюджаных моў у свеце (амаль паўмільярды чалавек-носьбітаў на 2012 год) і ёй нічога не пагражае. Яна ўпэўнена “экспартуецца” і ў ЗША, дзе сярод роўных працашукальнікаў ў некаторых паўднёвых штатах прыярытэт будзе адданы чалавеку, які валодае дзвюмя мовамі – ангельскай і іспанскай. У ЗША (як і ў Вялікабрытаніі)   заканадаўча панятку аб дзяржаўнай мове няма. Але, фактычна пакуль прыярэтэт паўсюль мае ангельская.

Паводле дадзеных інстытута Сервантэса іспанская мова займае другое месца ў свеце пасля кітайскай. На сучаснай тэрыторыі Іспаніі знаходзяцца былыя краіны і каралеўства, сёння, амаль два дзясяткі  аўтаномій. Найбольш вядомыя ў свеце з-за памкнення да аўтаноміі і незалежнасці Галісія, Каталонія, Эўскадзі, апошнюю яшчэ называюць Краінай Баскаў.

На тэрыторыі аўтаномных абласцей разам з іспанскай маюць афіцыйны статус такія мовы: у Галісіі – галісійская, у Каталоніі – каталанская і аксітанская (у форме аранскай гаворкі), у Краіне Баскаў – баскійская (мова Эўскара), у Валенсіі і на Балеарскіх выспах – каталанская (афіцыйна яна называецца валенсійская). Для таго каб уладкавацца на прыстойную працу ў гэтых аўтаноміях неабходна валодаць як мінімум дзвюмя мовамі – іспанскай і карэннай мовай аўтаномій. Усе тры аўтаноміі займаюць выгаднае геграфічнае становішча – маюць выхад да мора і знаходзяцца на перасячэнні важных транспартных шляхоў.

ispaniya-admin

Іспанія – сучасны адміністрацыйны падзел

Тры аўтаноміі – Галісія, Краіна Баскаў, Каталонія хочуць быць роўнымі з былой Кастыліяй (Іспаніяй), ці “старэйшым братам”. Жыхары гэтых аўтаномій  гавораць і па-іспанску, але  родную мову любяць больш! У гэтых аўтаноміях ёсць праблемы ў моўнай сферы, але яны ў многім меншыя, чым у незалежнай краіне – імя якой Беларусь. Пра развіццё моваў у Галісіі, Каталоніі і Краіне Баскаў у наступных аатыкулах.

Алесь Крой, адмыслова для Беларускага Радыё Рацыя