Prestigio стаў новым партнёрам «Крумкачоў»
Менскі футбольны клуб «Крумкачы» абзавёўся новым партнёрам. Ім стаў брэнд Prestigio – вытворца планшэтаў, смартфонаў і іншай высокатэхналагічнай прадукцыі.
Ужо ў пятніцу, 30 верасня, падчас хатняга матча супраць «Слуцка» футбалісты менскай каманды выйдуць на поле з лагатыпам Prestigio на футболках.
У клубе ўпэўненыя, што супраца з гандлёвай маркай Prestigio пойдзе на карысць абодвум бакам. З новымі сіламі «Крумкачы» запрашаюць усіх заўзятараў прыйсці на стадыён у пятніцу ўвечары і падтрымаць футбалістаў ў важным матчы.
Паводле krumka.by
Фота: Аніта Занковіч