„Чорны пратэст” у Беластоку
„Маё цела, маё права!” і „Стоп варварству!” – з такімі лозунгамі на сцягах прайшлі па вуліцах Беластока ўдзельнікі так званага „Чорнага пратэсту” супраць забароны абортаў.
Дэманстрацыя стала рэакцыяй часткі грамадства на грамадзянскія праекты, якія датычаць змены закону пра права на аборт. У вулічным пратэсце прынялі ўдзел некалькі сот асобаў апранутых у чорнае.
Дзяўчына: Так, мы таксама апранутыя ў чорнае, што сімвалізуе жалобу, якую жанчыны нясуць з-за страчанай свабоды. Разам з гэтым законам мы страчваем свабоду выбару.
Дзяўчына: Гэта трохі занадта далёка пайшло, нават з улікам нейкіх паправак да закона, то ён усё роўна занадта жорсткі. 3 гады турмы за выкідыш – ці гэта магчыма ў наш час у Польшчы? Гэта кашмар для кожнай жанчыны.
Мужчына: Кожная жанчына павінна сама распараджацца сваім целам, а не нейкі там карлік з Жалібожа гэтым целам будзе распараджацца.
Хлопец: Канешне нам гэта не падабаецца, таму мы, як каталікі і нацыяналісты, прыйшлі пратэставаць супраць таго, каб закон стаў больш ліберальным. Жыццё з’яўляецца найкаштоўнейшым дарам, Бог дае нам жыццё, Бог яго забірае, таму мы не можам дазволіць, каб яго зрабілі больш ліберальным.
„Чорны пратэст” суправаджала контр-маніфестацыя ў якой прыняло ўдзел каля 20 чалвек.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя