Масква – сталіца гастарбайтараў



Тысячы чалавек з Беларусі штодзённа накіроўваюцца ў пошуках заробкаў  ў былую сталіцу Савецкай імперыі – Маскву.

У Маскве ёсць магчымасць зарабіць, але вялікія рызыкі чакаюць у Маскве беларускіх гастарбайтараў – іх могуць банальна “кінуць” – не заплаціць за працу, альбо абрабаваць пасля атрымання заробку, прычым „наводку” можа даць нават гаспадар, на якога працавалі, а пасля ён дзеліць з бандытамі грошы.

У Маскве ці па дарозе ў Маскву, можна знікнуць бяз следу, а можна быць пагрызенымі сабакамі на дарагіх лецішчах.

Для шматлікіх беларусаў шлях да рызыкоўных заробкаў пачынаецца з Беларускага вакзалу. А на станцыі метро Беларуская можна бачыць фрэску – выяву беларусаў-будаўнікоў у вышываных кашулях.

IMG_2098

[Not a valid template]

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя