Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан



Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан. Самалёт беларускага лідара вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Менск, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У час візіту, які пройдзе 4-6 кастрычніка, кіраўнік дзяржавы правядзе афіцыйныя перамовы з прэм’ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам і Прэзідэнтам Мамнунам Хусэйнам. Запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам пакістанскага парламента.

Па выніках сустрэч чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў па розных напрамках супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка таксама прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця 4-га Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму ў Ісламабадзе. Шэраг сустрэч і перагавораў з пакістанскімі партнёрамі запланаваны ў членаў беларускай дэлегацыі.

Фота Прэс-службы кіраўніка Беларусі