Справа 1940 г. “Беларусы ў польскім антысавецкім супраціве”



У пачатку верасня 1939 года ў Львове панаваў сапраўдны хаос. Над горадам кружылі самалёты “Люфтвафэ”, і бомбы рэгулярна сыпаліся на чыгуначны вакзал, жылыя кварталы і казармы. З захаду да Львова падыходзіў Вермахт, з усходу – хаўрусная ім Чырвоная Армія. Горад апынуўся ў аблозе. Пасля гераічнай абароны горада часткамі Войска Польскага і адмовы палякаў здацца немцам сталіцу Галічыны занялі Саветы.

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_01

Вось як апісвае савецкае ўварванне ў Львоў відавочца тых падзеяў, студэнт Станіслаў Чурук:

На Акадэмічнай плошчы пабачылі бранявік, на вуліцы Батуры – пяхоту на маршы. Страшнае ўражанне: чорныя шапкі з чырвонымі зоркамі. Большасць былі косавокія азіяты.

У Львове заставалася багата ўцекачоў з цэнтральных і усходніх раёнаў Польшчы, а таксама вайскоўцаў. Гэтыя людзі чамусь не выказвалі радасці з нагоды свайго вызвалення ад эксплуатацыі белапольскімі капіталістамі, а некаторыя, самыя няўдзячныя, нават стваралі падполле. Так і ў Львове, і на іншых тэрыторыях, падкантрольных Саветам і Трэцяму Рэйху, паўстаў «Związek Walki Zbrojnej» — падпольная арганізацыя, якая ставіла за мэту адраджэнне Другой Рэчы Паспалітай.

* * *

У “Саюзе ўзброенай барацьбы” бралі ўдзел не толькі палякі, алі і яўрэі, і ўкраінцы, і татары, і беларусы – з тых, хто на момант падзелу Польшчы 1939 г. насіў вайсковую форму і не здрадзіў прысязе.

Аднак і НКВД, які адразу быў створаны на нованабытых савецкіх тэрыторыях, не спаў у шапку. У “Саюз узброенай барацьбы” засылаліся дасведчаныя правакатары, і неўзабаве пачаліся першыя арышты.

14 марта 1940 г.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

обвиняемого Лянга Михаила, 1910 г. р., жителя г. Львова, до ареста студента последнего курса Политехнического института

ВОПРОС: Вы признаете свое руководящее участие в польской националистической организации. Когда была создана эта организация и из кого состояло ее руководство.

ОТВЕТ: (…) в первых числах ноября прошлого года я (…) встретил знакомого по Варшаве Барсука Андрея, 35 лет, беженца, до войны чиновника какого-то ведомства. В беседе с ним я выяснил, что в Львове образовалась подпольная группа, главным образом из беженцев (…) Убедившись в моей готовности  принять участие в подпольной деятельности Барсук поручил мне создать и возглавить польскую националистическую организацию (…) Барсук, говоря мне о задачах создаваемой им и его группой на территории бывшей Польши подпольных организациях, сказал мне, что последние будут бороться за восстановление независимости Польши (…)

Цягам першай паловы 1940 г. большая частка падполля на Галічыне была разгромленая. Па Львову і навакольных гарадах пракацілася шалёная хваля арыштаў. Сярод арыштаваных па справе “Саюза ўзброенай барацьбы” былі і беларусы з Падляшша: афіцэры рэзерву Войска Польскага Леанід Спасюк і Мікола Андрыюк. Праўда, інфармацыі пра іх ускосныя і фрагментарныя, і таму невядома, як склаўся  далейшы лёс нашых землякоў.

А вось постаць Андрэя Баруска, пра якога студэнта Міхала Лянга распытвалі ў львоўскім НКВД, заслугоўвае асобнай увагі – у львоўскім “Саюзе ўзброенай барацьбы” ён быў адным з лідараў.

ИЗ ОБЗОРНОЙ СПРАВКИ

Барсук Андрей Никодимович, 1905 г. р.

Уроженец г. Гайнувка, бывшей Гродненской губерни. Отец железнодорожник, мать домохозяйка. Образование высшее. До 1939 г. работал чиновником военного ведомства в Варшаве. С ноября 1939 г. проживал в г. Львове по ул. Львовские дети. В настоящее время его местожительство неизвестно.

Далёка не ўсе арыштаваныя давалі НКВД патрэбныя сведчанні, а з тымі, хто пагаджаўся сведчыць на паплечнікаў, увесь час узнікалі праблемы. Тое, што прысланыя з Цэнтральнай Расеі чакісты не валодалі ані польскай, ані ўкраінскай мовамі, было даравальна. Але ж ўсе яны пагалоўна не ведалі нават лацінкі… Перакладчыкаў бракавала, і таму следства цягнулася куды марудней, чым хацелася чекісцкаму кіраўніцтву.

Характэрна, што  пытанні энкавэдэшнікаў тычыліся ўзброенай барацьбы не толькі супраць Саветаў, але і супраць гітлераўскай Нямеччыны, на той час – лепшага сябру Крамля.

ВЫПИСКА

из протокола допроса обв. Чаквель Станислава от 12. 02. 1940.

(…)

…я получил задание установить, проходят ли через железнодорожный мост имеющиеся вблизи Самбора поезда с нефтью в Германию, заиметь чертежи этих железнодорожных мостов и установить состояние их охраны. (…) провести подготовительную работу к взрыву этих мостов.

Тым часам пятля вакол кіраўніцтва “Саюза ўзброенай барацьбы” шчыльна сціскалася. Да 2 сакавіка 1941 года ў Львове, Самборы, Стрыі і іншых гарадах Галічыны было арыштавана 42 чалавекі толькі з сярэдняга кіраўніцтва падпольнай арганізацыі. Колькі падпольшчыкаў загінула пры арышце, калі адстрэльвалася ад чэкістаў. А некалькі паўцякала з СССР у гітлераўскую Нямеччыну: пэўна, метады працы НКВД выглядалі нават страшнейшымі за гестапаўскія.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА МИХАИЛА ЛЯНГА

(…)

ВОПРОС:  Где в настоящее время находятся Барсук и другие, входящие в его группу?

ОТВЕТ: Барсук, проживавший в Львове по улице «Львовские дети», Тычинский, проживавший по улице Жилинского и Кулеша, местожительство которого в Львове мне было неизвестно, разновременно выехали на территорию немцев.

Невядома, як склаўся далейшы лёс Андрэя Барсука. Не выключаецца, што ён быў арыштаваны гестапа, застрэлены вулічным патрулём ці загінуў падчас бамбёжкі альбо артабстрэлу. Прынамсі, надалей яго сляды ў архіве канчаткова губляюцца.

Беларускі ўдзел у польскім антысавецкім супраціве малавядомы, гэтая тэма яшчэ чакае грунтоўнага даследвання. Але ж нават фрагментарныя інфарацыі з архіваў савецкіх спецслужбаў сведчаць, што ўдзел гэты быў сумленным і значным.

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_02

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_03

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_04

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_05

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_06

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_07

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_08

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_09

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_10

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_11

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_12

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_13

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_14

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_15

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_16

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_17

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_20

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_21

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_22

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_23

2016-10-04_achromienka_na_uliku_kdb_28_24

* * *

Наступным разам я раскажу, як нават белая гарачка з алкагольным трымценнем магла трактавацца ў НКВД у якасці “антысавецкай агітацыі”.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-17820”