„Росквіт” і полацкія рок-музыкі адгукнуліся на бяду



Полацкія рок-музыкі адгукнуліся на бяду і правялі дабрачынны канцэрт. У рэстаране “Росквіт”, які стаў культурніцкай пляцоўкай, адбыўся іх выступ.

Кажа лідар рок-гурта Sumarok і арганізатар канцэрта Ігар Палынскі:

– Мы правялі дабрачынны канцэрт для чатырохгадоваў дзяўчынкі з Віцебску – Жэні Батурэвіч. Яна хворая на рак. Мы адзіным, чым маглі дапамагчы, – дабрачынным канцэртам. У ім прынялі ўдзел Павел Сляпцоў, лідар гурта “Версія”, Святлана Трапук, лідар гурта Perfect Life. І таксама адбыўся ў межах гэтага канцэрта мой акустычны выступ сумесна са Стасем Сілкам.

Усяго было сабрана 150 новых рублёў, якія арганізатары канцэрта пералічылі на дабрачынны рахунак.

Праз два тыдні музыкі плануюць правесці яшчэ адзін падобны канцэрт.

14448771

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя