У Берасці пачаўся новы сезон курсаў «Мова Нанова»



Саліст «:B:N:» Алесь Лютыч заспяваў у берасцейскім «Тайм-клуб HIGH VOLTAGE» на адыкрыцці новага сезону курсаў «Мова Нанова». На заняткі, тэмай якіх было «Бабіна лета» сабралася каля сарака чалавек ад моладзі да людзей сталага ўзросту.

Падрабязней кажа Максім Хлябец, арганізатар і вядоўца курсаў:

— Гэты сезон Мова Нанова не будзе занадта адрознівацца ад мінулага ці пазамінулага сезона. Чакаецца многа гасцей. І мы паспрабуем як мага больш менавіта берасцейскіх гасцей падключаць, бо насамрэч у кожным горадзе ёсць свае людзі.

Алесь Лютыч:

— Я ўпершыню граў сам, без гітарыста, без перкусіі. Упершыню быў на «Мова Нанова» у Берасці. Мне вельмі спадабалася аўдыторыя. Актыўныя людзі, якія маюць кантакт з вядучым. Я крыху іх паварушыў, каб спявалі разам.

У чацвёртым сезоне курсаў «Мова Нанова» у Берасці заняткі будуць праходзіць штотыднёва па аўторках у 18:30 па адрасе Дзяржынскага 50. Ахвотныя бясплатна падвучыць беларускую мову, ці сустрэцца з цікавымі людзьмі з розных сфераў большую інфармацыю могуць атрымаць праз сайт курсаў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

[Not a valid template]01_mova-brest

02_mova-brest

04_mova-brest

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: БелаПАН, Беларускае Радыё Рацыя