У Польшчы могуць абмежаваць гандаль у нядзелю
У польскім Сейме прайшло першае чытанне праекта-закона аб абмежаванні гандлю ў нядзелю аўтарства між іншым прафсаюза “Салідарнасць”. Згодна з законам, забарона тычыцца большасці гандлёвых пунктаў, у тым ліку гімпермаркетаў. У час дэбатаў над праектам падляшскі дэпутат ад імя партыі Nowoczesna Кшыштаф Трускаляскі заўважыў, што ў Беластоку большасць гандлёвых кропак абапіраецца на пакупнікоў з Беларусі, якія найчасцей прыязджаюць якраз у выходныя:
– Калі мы забаронім гандаль, яны не будуць да нас прыязджаць. Зазнаюць страты крамы.
Юзаф Мазалеўскі, старшыня прафсаюза “Салідарнасць” на Падляшшы:
– Калі хочуць рабіць закупы, то будуць гэта рабіць у суботу, а не ў нядзелю. Нядзеля – дзень для адпачынку.
Гарадзенец:
– На гарадзенцаў гэта ніяк не паўплывае. Людзі будуць ездзіць па суботах. Будуць раней вяртацца з працы, каб мець магчымасць паехаць па закупы.
Праектам закона прадугледжаны многія адступленні. Гандляваць будзе можна ў дзве нядзелі перад Калядамі і адну – перад Вялікаднем, апошнюю нядзелю студзеня, чэрвеня і першую нядзелю ліпеня. Гандляваць могуць таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, пры ўмове што самы будуць прадаваць. Закон, які падтрымлівае парламенцкая большась, можа ўвайсці ў дзеянне ўжо з новага году.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by